Сайт создан на конструкторе www.by.   Создайте и Вы себе сайт бесплатно!

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

"Гудагайская сярэдняя школа"

 
Объявление от WWW.by:
Автомобили под заказ очень выгодно

Автомобили под заказ очень выгодно из китая европы сша

 
 
Навіна / Анонс

       

 
Метадычная работа

 
Павышенне кваліфікацыі

 
Рыхтуемся да педагагічнага савета

  

 
Карысныя спасылкі

 
Реклама:
Создать сайт бесплатно
Создать сайт бесплатно
 
 
Реклама от WWW.by:
Лучшие украшения и подарки, доставка по РБ

Серьги, кольца, цепочки, кулоны, браслеты, свечи и декор из гипса ручной работы

luxy.www.by
 
Ремонт и диагностика автомобилей в Минске

Качественный ремонт механических коробок передач и не только

Ремонт коробок передач
 
 

Метадычнае аб'яднанне настаўнікаў гуманітарных навук

Хадоркіна Наталля Аляксандраўна - настаўнік рускай мовы і літаратуры, кіраўнік метадычнага аб’яднання. 

Першая кваліфікацыйная катэгорыя.

Педагагічны стаж - 24 гады.

Публікацыі: “Ты і тваё пакаленне” - Народная асвета №12, 2015;

Национально-окрашенные слова в языке. Слова, символизирующие особенности культуры и менталитета народа  “Русский язык и литература,” №8 2017.

У склад метадычнага аб’яднання ўваходзяць педагогі:

Жалток Ірына Мікалаеўна

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры першай кваліфікацыйнай катэгорыі. Фіналіст раённага конкурса “Настаўнік года-2017”.  

Узнагароджана  Граматамі  раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму ў 2007, 2010, 2013 гадах, Граматай  ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама ў 2017 годзе.

Педагагічны стаж – 21 год.

Публікацыі: “Запрашэнне з Санкт-Пецярбурга”- артыкул у “Настаўніцкай газеце” – 17.03.2016;

“Настаўнік – гэта гучыць горда!” – артыкул “Астравецкая праўда” – 19.03.2016 №21 

“Будзьма беларусамі!” – артыкул у “Астравецкай праўдзе” №19 ад 17.03.2017.

Пілецкая Святлана Станіславаўна

Настаўнік рускай мовы і літаратуры першай кваліфікацыйнай катэгорыі. 

Удзельніца раённага конкурса “Класны кіраўнік”- 2015 -дыплом  за творчасць і ініцыятыўнасць. Уваходзіць у рэзерв кіраўнічых кадраў на пасаду намесніка дырэктара. У канікулярны перыяд – начальнік аздараўленчага прышкольнага лагера “Лясная казка”.

Узнагароджана Граматамі раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму ў 2015, 2016 гадах.

Педагагічны стаж – 5 гадоў.

Шлыковіч Галіна Мечыславаўна

Настаўнік гісторыі і грамадазнаўства першай кваліфікацыйнай катэгорыі.

Навучэнцы Галіны Мечыславаўны штогод займаюць прызавыя месцы ў навукова-практычных канферэнцыях, гістарычных конкурсах: дыстанцыйны ваенна-гістарычны конкурс “1916. Заходні фронт. Год перамог і расчараванняў” – два дыпломы ІІ і ІІІ ступені ў 2016-2017 н.г.; дзясятая міжнародная маладзежная канферэнцыя па Вялікай Айчыннай вайне - дыплом І і ІІ ступені

Узнагароджана Граматай раённага аддзела адукацыі ў 2013 годзе, Граматай ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, 2013, 2017 гадах.

Педагагічны стаж – 27 гадоў.

Публікацыі: “Кадэты ў “Дазоры”, Настаўніцкая газета 21.06.2016;       

“Сустрэча з гісторыяй: цікава і займальна”, Настаўніцкая газета, №8, 24.01.2017.

Ярмаковіч Таццяна Аляксандраўна

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры першай кваліфікацыйнай катэгорыі.

Педагагічны стаж – 23 гады.

 

Настаўнікі  на сваіх уроках вялікую ўвагу надаюць развіццю пазнавальных здольнасцей навучэнцаў: памяці, уяўленняў, агульнага мыслення, вуснай і пісьмовай мовы. Актывізацыя пазнавальнай дзейнасці вучняў на ўроку дасягаецца шляхам выразнай пастаноўкі мэты ўрока, праблемных пытанняў, іх вырашэння з апорай на раней вывучаны матэрыял.
Педагогі ўмела вядуць слоўнікавую работу, узбагачаючы слоўнікавы запас сваіх вучняў. Імкнучыся выявіць цікавасць да прадмета, выкарыстоўваюць калектыўныя і індывідуальныя формы работы на ўроку, часта ўжываюць гульнявы дыдактычны матэрыял.
Вучаць дзяцей працаваць з падручнікам і дадатковай літаратурай, стымулююць творчую ініцыятыву і самастойнасць.

 
Актуальна

Павышэнне прафесійнага ўзроўню педагічных кадраў – асноўная мэта метадычнай работы ўстановы адукацыі. 

З дзейнасцю метадычных аб'яднанняў школы ў перыяд восеньскіх школьных канікул можна азнаёміцца ​​тут>>>

17 кастрычніка 2017 года на базе дзяржаўнай ўстановы адукацыі "Гудагайскай сярэдняя школа" адбыўся семінар на тэму: “Метадычная работа з настаўнікамі-прадметнікамі”. 

З падрабязнасцямі падзеі запрашаем азнаёміцца ​​тут >>>


Паважаныя калегі, звярніце ўвагу.

Тарифная политика на сервисы EFFOR.BY на 2017/2018 учебный год >>>

 


31 жніўня 2017 года ва ўстанове прайшоў жнівеньскі педагагічны савет, на якім прысутнічаў прадстаўнік раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму, Петрык Я.Б.

Мерапрыемства прайшло ў максімальна адкрытым ключы. Падрабязна прааналізаваны вынікі работы школы за мінулы навучальны год, адзначаны як станоўчыя, так і адмоўныя моманты ў рабоце, вызначаны прыярытэтныя напрамкі дзейнасці ўстановы адукацыі ў новым 2017-2018 навучальным годзе.

                               

Аналіз работы дзяржаўнай установы адукацыі

“Гудагайская сярэдняя школа”

за 2016-2017 навучальны год.

 
 
 
 
 
Пожаловаться на сайт